Кручпо́лле. Сустракаецца таксама варыянт Кручпо́ле (, ) — былы пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Дварэцкага сельсавета.

Геаграфія Пасёлак знаходзіўся за 16 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 137 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У складзе калгаса «Ленінскае жыццё» (цэнтр — вёска Кашара). 27 чэрвеня 2026 года пасёлак скасаваны.

Насельніцтва 1959 год — 56 жыхароў. 2004 год — 2 жыхары, 2 гаспадаркі.

Вядомыя асобы Міхаіл Міхайлавіч Расолаў (1948—2013) — рускі пісьменнік, прафесар, доктар юрыдычных навук.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі