Све́ржань (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 104 км ад Гомеля, на рацэ Ракатун, прытоку Дняпра), на ўсходзе, поўначы і захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рагачоў—Доўск.

Гісторыя У ваколіцах у XIX ст. былі курганы, якія разрыты сялянамі, а знойдзеныя рэчы (сякеры, стрэлы і іншае) каменнага часу захоўваліся ў фальварку Сіпораўка, які належаў Эрдману (згарэлі ў пажары).

Вядома з 1473 года як вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1551 годзе Базыль Юдзіцкі атрымаў Свержань (разам з маёнткамі Журавічы і Балотня) ад Жыгімонта II Аўгуста за заслугі ў барацьбе супраць ардынцаў.Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 241 На той момант Свержань у Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, дзейнічаў касцёл. У 1777 годзе Свержань ужо ўзгадваецца як мястэчка ва ўладанні Юзафа (Восіпа) Сулістроўскага (сына Антонія Юзафа Сулістроўскага і Тэрэзы з Юдзіцкіх).Ведомость о дворянах Могилевской губернии, по разделению на 12-ть уездов, 1777 год, c. 105 У 1795 годзе была 3-класная базыльянская школа.

У статыстычным апісанні Магілёўскай губерні 1784 года таксама названа мястэчкам, пазней да яго была далучана суседняя вёска Зладзееўка. Уладальнік Свержаня памешчык Сулістроўскі пабудаваў у 1835 годзе драўляную Раства-Багародзіцкую царкву (у 1864 годзе знесена і на яе месцы пабудавана мураваная царква), паблізу знаходзіўся мураваны палац, які згарэў у 1829 годзе.

Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ўладанне Д. П. Турчанінава. Памешчык меў тут і ў суседніх вёсках Сіпораўка, Серабранка і Янаўка 3854 дзесяцін зямлі, 2 карчмы і млын. З 1864 года працавала школа (26 вучняў). Дзейнічалі хлебазапасны магазін, з 1872 — крупарушка.

У 1880 годзе працавала 7 крам, царква, вадзяны млын, малітоўная школа. Паводле перапісу 1897 года мястэчка, дзейнічалі малітоўная школа, хлебазапасны магазін, капліца, народнае вучылішча, 17 крам, вадзяны млын, карчма, 1 раз на год праводзілі кірмаш.

З 1911 года пры школе працавала бібліятэка, на мясцовых глінах дзейнічала цагельня. Паштовае аддзяленне ператворана ў 1911 годзе ў паштова-тэлеграфнае.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Свержанскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1941 года да кастрычніка 1942 года (да адыходу ў партызаны) дзейнічала падпольная патрыятычная арганізацыя (кіраўнік Т. Ф. Карніленка). 27 снежня 1941 года нямецкія акупанты расстралялі 260 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму, за 0,6 км на поўдзень ад вёскі). 14 лютага 1943 года карнікі напалі на партызан, якія знаходзіліся ў вёсцы, завязаўся жорсткі бой, які не быў для партызан нечаканасцю. Гітлераўцы страцілі 48 салдат забітымі, былі захоплены гармата, 7 кулямётаў, 37 вінтовак і іншыя трафеі. У лістападзе 1943 года карнікі спалілі 68 двароў і загубілі 207 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 113 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 48 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Пасля вайны ў складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Серабранка).

Да 14 красавіка 1960 года вёска ў складзе Серабранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Інфраструктура У вёсцы размешчаны пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін.

Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой шыротных вуліц, злучаных 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1848 год — 69 двароў; 1880 год — 87 двароў, 610 жыхароў; 1897 год — 177 двароў, 847 жыхароў; 1925 год — 205 двароў; 2004 год — 29 гаспадарак, 56 жыхароў.

Страчаная спадчына

Раства-Багародзіцкая царква Касцёл Святой Тройцы Палац

Вядомыя асобы Яфім Якаўлевіч Беленькі (1875—1957) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Фаня Максаўна Каплан (1913—1995) — мастакhttp://www.artpanorama.su/?category=artist&id=311&show=short Радзіма актыўных удзельнікаў партызанскага руху на Гомельшчыне ў Вялікую Айчынную вайну М. А. Шаройкі (яго імем названа вуліца ў Мастах) і М. П. Жураўлёва (камандзір атрада 10-й Журавіцкай брыгады).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна