Серабра́нка (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 25 км у напрамку на ўсход ад горада Рагачоў, за 96 км ад Гомеля, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога . У напрамку на паўднёвы захад ад вёскі працякае ручай Ракутун.

Гісторыя У 1777 годзе вёска ва ўладанні Юзафа (Восіпа) Сулістроўскага (сына Антонія Юзафа Сулістроўскага і Тэрэзы з Юдзіцкіх). У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле. У 1954—1960 гадах Серабранка — цэнтр Серабранскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 207 двароў.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна