Кляці́шча (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 95 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтамабільнай дарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск).

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна