Істрыя (, , ) — назва паўвострава ў Адрыятычным моры, у паўночнай частцы Харватыі. Невялікая частка паўвострава належыць Славеніі.

Агульныя звесткі

Істрыя — найбуйнейшы паўвостраў Адрыятычнага мора, толькі з паўночнага і часткова з усходняга боку звязаны з мацерыком. З захаду ад паўвострава ляжыць Трыесцкі заліў, з усходу — заліў Кварнер.

Паўвостраў Істрыя — вельмі прывабны турыстычны кірунак. Адпачывальнікаў прыцягваюць як прыгожыя пейзажы, пышныя пляжы ва ўтульных бухтах, так і старадаўнія прыгожыя мястэчкі ў венецыянскім стылі.

Гл. таксама Горад Копер

Літаратура

Спасылкі

Турыстычны сайт пра Істрыю Афіцыйны сайт Істрыі Даведнік па славенскай частцы Істрыі

Катэгорыя:Паўвостравы Харватыі Катэгорыя:Геаграфія Славеніі