Міно́йты (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска размешчана на паўднёвы ўсход ад Ліды, знаходзіцца на шашы Ліда—Слонім. Чыгуначная станцыя Мінойты на лініі Баранавічы—Ліда.
Рэльеф раўнінны. За 2,5—3 км на поўдзень і паўднёвы захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу; 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення. За 4 км на захад ад вёскі знаходзіцца Пушчанскае радовішча пяскоў (ад назвы ўрочышча Пушча); пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. На ўсход ад вёскі ляжыць Дакудаўскае балота, на поўначы мясцовасць меліяравана, на поўдні і захадзе — лясны масіў.
Назва Тут сама фіксавалася іўеўскае патранімічнае прозвішча Мінойцьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-696N-N?i=652&cat=2322277. Ёсць літоўскі тапонім Minaičiai. З-пад Шчучына (Ішчална) засведчаныя Мінhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-HHQ3?i=547&cat=2325460&lang=ru, Мінэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-X9YR-Q?i=981&cat=742811. Было горадзенскае Мінічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-6WFG-H?i=167&cc=4166194&cat=1046002, лідскае Міновічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9FL-38PN?i=229&cat=2325345. Ёсць літоўскія Minas, Mineikishttps://pavardes.lki.lt/?pv=ea95c0981686bdc4b39231ef03ac6815. Аснова Min- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 116..
В. Жучкевіч звязваў з літоўскім minėti — «згадваць» або з іменем Мінай з літоўскім канчаткамВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 232..
Гісторыя Вёска Мінойты згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 годзе, уласнасць каралеўскага шамбеляна Пузыны. Дарога з Ліды цягнецца міма Калясішчаў да Мінойтаў і далей на Пескі і мост цераз Дзітву. Старая дарога на Ліду ішла цераз Гарні і злучалася з новай каля Мінойтаў. Яшчэ адна дарога вяла на Дакудава.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1..
Насельніцтва
Эканоміка Мінойтаўскі рамонтны завод вырабляе сельскагаспадарчую тэхніку.
Інфраструктура Сярэдняя школа. Лідскі дом-інтэрнат «Вялічкі».
Славутасці
Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага (1997) Касцёл Сэрца Ісуса
Крыніцы
Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна