Ля́скавічы (, ) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 24 км у напрамку на захад ад горада Петрыкаў, за 214 км ад Гомеля, каля ракі Прыпяць — С. 428.. У Ляскавічах размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага парка Прыпяцкі, таксама тут знаходзіцца Музей прыродыМесторасположение НПП. З 2010 г. у аграгарадку праходзіць Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»Международный фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья» .
Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Мазырскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1. Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Брынёў. У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы, Капцэвічы і інш.) належаў магнатам Хадкевічам.
Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў у 1838 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
У 1968 годзе да вёскі далучана вёска КабачокРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).. Да 15 жніўня 1974 года цэнтр Ляскавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 20 лютага 1975 года вёска перададзена ў склад Брынёўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 24 мая 1978 года цэнтр Брынёўскага сельсавета перанесены ў Ляскавічы, а сам сельсавет быў перайменаваны ў ЛяскавіцкіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
У 1999 годзе 754 жыхары ў 332 дварах.
Насельніцтва
Славутасці
Свята-Міхайлаўская царква (1993) Музей прыроды
Страчаная спадчына Свята-Міхайлаўская царква (1879)
Вядомыя асобы Іван Міхайлавіч Бамбіза — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя:Кеневічы Катэгорыя:Хадкевічы