Світладарск () — горад раённага значэння ў Артэміўскім раёне Данецкай вобласці Украіны. Насельніцтва — 13 203 чалавекі (2013).
Геаграфія Размешчанае ва ўсходняй частцы вобласці, на беразе Світладарскага вадасховішча.
Горад займае тэрыторыю 24 км², з іх 6 % пад забудовай. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэнняў. Сярэдняя тэмпература студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За год выпадае больш за 500 мм ападкаў.
Гісторыя Заснаванае ў 1970 годзе як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглэгірскай ДРЭС. Статус горад атрымаў у 1992 годзе.
29 сакавіка 2013 г. на Вуглэгірскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваныУ Світлодарську назвали причину аварії на Вуглегірській ТЕС — Голос України: Інформаційний портал. Пашкоджаныя 4 энергаблокі першай чаргі. Станцыя была адключана ад энергасістэмы.
Насельніцтва
Паводле вынікаў перапісу 2001 года насельніцтва горад складаў 13203 асобы, з якіх 24,62 % пазначылі роднай мовай ўкраінскую 75,03 % — рускую, 0,10 % — беларускую, па 0,08 % — армянскую і грэчаскую, па 0,02 % — малдоўскую, 0,01 % — гагаузскую і нямецкую мовыРозподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua .
Гаспадарка Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглэгірскай электрастанцыі і звязаных з ёй прадпрыемствах.
Культура У месце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.
Крыніцы
Спасылкі
Дебальцівська міськрада Вуглегірська ТЕС запрацює з грудня
Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Бахмуцкага раёна