Мікола Гайдук (, в. каля Міхалова, Беластоцкае ваяводства, Польшча — ) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 года вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Скончыў БДУ (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, з 1965 года — дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 гадах адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 год працаваў у газеце «Ніва» (Беласток), у 1971—1986 гадах — публіцыст, у 1986—1988 гадах — намеснік галоўнага рэдактара. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» (з 1958). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1985).

Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.

Творчасць Дэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 годзе (газета «Ніва»). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове «Ціш» (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак. На польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).

Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).

Літаратура

Календарыюм // Czasopis, № 05’2003

Спасылкі

Cmentarz w Białymstoku. Mikołaj Hajduk

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы