Крысціян Габрыэль Радрыгес Бароці (; нар. , Хуан-Лакасэ, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая (2003—2018).

Клубная кар’ера «Пеньяроль» Крысціян пачаў прафесійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пеньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам з ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Луіс Чылаверт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы.

ПСЖ У 2005 годзе Крысціян перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», першы сезон у якім не быў асабліва характэрным. На другі сезон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».

Партугалія Каб спыніць змаганне з камандай за выжыванне, Крысціян прыняў рашэнне перайсці ў стан партугальскага гранда «Бенфікі» ў сезоне 2007/08 на правах арэнды. З 2008 года Крысціян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў атацы каманды разам з аргенцінцам Луча Гансалесам і бразільцам Халкам.

«Атлетыка» 28 мая 2012 года Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»Acuerdo con Cristian Rodríguez por cuatro temporadas. Club Atletico de MadridКристиан Родригес перешел в «Атлетико». sports.ru. Першы гол за новы клуб забіў 17 лютага 2013 года ў матчы супраць «Вальядаліда».

У першай палове 2015 года знаходзіўся ў арэндах: спачатку ў «Парме», а пасля абвяшчэння італьянскага клуба банкрутам перабраўся ў «Грэміу».

Апошнія гады 24 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з аргенцінскім клубам «Індэпенд’ентэ», аднак шмат прапусціў з-за траўмы, і ў снежні 2016 года пагадненне было разарвана.

У пачатку 2017 года вярнуўся ў «Пеньяроль». У красавіку 2021 года перайшоў у іншы ўругвайскі клуб «Пласа Калонія». У студзені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера За зборную Уругвая Крысціян дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мексікі. Радрыгес з’яўляецца ўдзельнікам чатырох Кубкаў Амерыкі, чэмпіянату свету 2014 года.

Дасягненні Клубныя «Пеньяроль»: Чэмпіён Уругвая (3): 2003, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Уругвая: 2018

«ПСЖ»: Уладальнік Кубка Францыі: 2006

«Порту»: Чэмпіён Партугаліі (3): 2009, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Партугаліі(3): 2009, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2010 Пераможца Лігі Еўропы: 2011

«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2012

Міжнародныя Уругвай: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пеньяроль Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Катэгорыя:Ігракі ФК Пласа Калонія Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе