Кашу́бы () — заходнеславянская этнічная група, якая жыве ў паўночнай частцы Польшчы. Падзяляецца на некалькі этнаграфічных падгруп, якія адрозніваюцца моўна і культурна. Асобнай ізаляванай групай былі вымерлыя ў XX стагоддзі славінцы.
Гісторыя Да гэтага часу не ўдалося дакладна растлумачыць этымалогію і значэнне назвы «кашубы» (народ) і «Кашубія» (тэрыторыя). Паводле адной з версій, гэтая назва можа паходзіць ад доўгіх, падвінутых строяў, якія насілі кашубы; адсюль Кашубія — нібыта касаць хубы, то бок «падвінуць складкі». Аляксандр БрукнерEdward Breza, Nazwiska Pomorzan. Pochodzenie i zmiany, Tom III, Wydawnictwo Uniwersytetu Gdańskiego, Gdańsk 2004, s. 160., у сваю чаргу, лічыў, што слова «кашубы» паходзіць ад шубы — кажуха. Існуюць таксама і іншыя спробы вытлумачэння паходжання гэтай назвы. Так, Станіслаў Куёт звязваў яе з першапачатковымі мясцінамі пражывання кашубаў, мяркуючы, што слова «кашубы» магло значыць «балоты», «топкія мясцовасці».
На сённяшні дзень найбольш прызнанай з’яўляецца тэорыя, згодна з якой назва «кашубы» мае старажытнае паходжанне і супастаўляецца з такімі этнонімамі, як люцічы і бодрычы. Яна ўзнікла ў асяроддзі славян для абазначэння плямён, што пасяліліся падчас Вялікага перасялення народаў уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора — ад Віслы на ўсходзе да Одры на захадзе. Паводле даследаванняў Герарда Лябуды, першасныя тэрыторыі, адкуль пачалося рассяленне кашубаў у кірунку вусця Віслы ў сярэдзіне I тысячагоддзя, знаходзіліся на поўначы Мазовіі і ў рэгіёне ПадляшшаGerard Labuda, Historia Kaszubów w dziejach Pomorza, tom 1, Instytut Kaszubski, Gdańsk 2006, s. 45..
Назва Кашубія ўпершыню з’яўляецца ў пісьмовых крыніцах толькі ў XIII стагоддзі. Яе вывеў на свет дамініканскі ордэн, які ў гэтых краях утварыў тэрытарыяльную адзінку пад назвай кашубская кантра́та, што цягнулася ад Слупска, а верагодна таксама Тчэва і Гданьска на ўсходзе, да Грайфсвальда і Пазевалька на захадзе. Для дамініканаў XIII—XV стст. назва Кашубія найперш асацыявалася з Заходнім Памор’ем. Гэта было звязана, між іншым, з тым, што ўсходнепаморскія князі ніколі не тытулявалі сябе князямі кашубскімі ці князямі кашубаў (у XIII ст. яны прымалі тытул dux Pomeraniae). Ордэн увёў гэтую народную назву ў свае дакументы, а пасля і ў дакументы папскай канцылярыі, дзякуючы чаму яна атрымала афіцыйны і міжнародны статусPomorze Zachodnie w tysiącleciu: praca zbiorowa, pod red. Pawła Bartnika i Kazimierza Kozłowskiego; Polskie Towarzystwo Historyczne. Oddział w Szczecinie, Kuratorium Oświaty w Szczecinie, Urząd Miejski w Szczecinie, s. 172..
Іншая сітуацыя была з князямі Заходняга Памор’я. Упершыню назва, якая абазначае кашубскае плямя, узгадваецца 19 сакавіка 1238 года ў буле, выдадзенай Папам Рымскім Грыгорыям IX, дзе шчэцінскі князь Багуслаў I тытулуюцца як князь кашубскі. Гэта була пацвярджала дароўку, зробленую князем Багуславам I на карысць ордэна іаанітаў, маёнтка каля Старгарда (у апошнія гады ў Памор’і гэтую дату адзначаюць як Дзень адзінства кашубаў). У 1249—1253 гг. Барнім I загадаў вырабіць для сябе пячатку з надпісам: Sigillum Barnym illustris ducis Slauorum et Cassubie (пячатка Барніма, славутага князя славян і кашубаў). Такімі ж пячаткамі і тытуламі карысталіся яго сыны — князі Багуслаў IV (1278—1309) і Атон I (1295—1344), якія ў 1295 годзе падзялілі паміж сабой Заходняе Памор’е.
Цягам першых 50 гадоў выкарыстання назвы Кашубія ў тытулатуры заходнепаморскіх уладароў пераважала формула dux Slauorum et Cassubie (князь славян і кашубаў). Толькі князь Барнім III (1320—1368) пачаў называць сябе dux Cassuborum (князь кашубаў). У тытулатуры князёў гэтая назва першапачаткова адносілася да людзей (пляменнай супольнасці), і толькі потым — да тэрыторыі іх пражывання.
На працягу доўгага часу — ажно да XX стагоддзя — сярод палякаў і немцаў існаваў стэрэатып кашуба як чалавека неадукаванага і чужога добрым паводзінам; нямецкія варыянты Kassube/Kaschube ужываліся нават як зняважлівыя словы. Значны ўплыў на паляпшэнне вобразу кашубаў адыграла літаратура: раман С. Жэрамскага «Вецер з мора» і творчасць Гюнтэра Граса .
У сярэднявеччы жыхароў Заходняга Памор’я часта называлі кашубамі — згадкі пра гэта сустракаюцца ў Аналах Познаньскага капітула, Аналах Траскі і Аналах Кобацкіх. Назва распаўсюджвалася не толькі на славянскае, але і на нямецкае насельніцтва. З цягам часу відаць, што тэрытарыяльны абсяг назвы Кашубія, як і этнічная прысутнасць славян, змяняліся. Гэта было выклікана доўгімі стагоддзямі грамадскіх, эканамічных, палітычных, культурных і рэлігійных пераўтварэнняў.
У выніку Рэфармацыі сярод кашубаў адбыўся падзел на евангельнікаў і католікаў. Першая група з цягам часу сутыкнулася з узмацненнем нямецкай асіміляцыйнай палітыкі: калі яшчэ ў XVI—XVII стагоддзях Шымон Крофей і Міхал Мостнік выдавалі для іх «Духоўныя песні доктара Марціна Лютэра і іншых набожных мужоў» і «Малы катэхізіс нямецка-вандальска-славянскі», то ўжо ў Прусскім каралеўстве XVIII стагоддзя — нягледзячы на загад караля 1735 года ўлічваць моўныя патрэбы вернікаў, што гавораць па-кашубску — у практыцы імкнуліся да поўнага пераходу евангеліцкага рэлігійнага жыцця на нямецкую мову (сітуацыя часова палепшылася падчас расійскай акупацыі ў часе Сямігадовай вайны).
Адначасова каталіцкі Касцёл на тэрыторыі Кашубіі выкарыстоўваў у навучанні польскую мову. У выніку кашубы евангеліцкага веравызнання ў XIX стагоддзі схіляліся да нямецкай нацыянальнай ідэнтычнасці, а каталіцкіх кашубаў лічылі палякамі.
Пачаткам кашубскага нацыянальнага руху лічыцца дзейнасць Флорыяна Ценовы, які ў 1850 годзе апублікаваў артыкул «Kaszebji do Pólochov». У апазіцыі да поглядаў Ценовы, які ў духу панславізму заклікаў да супрацоўніцтва кашубаў і палякаў як асобных народаў, стаялі, між іншым, чальцы Таварыства маладых кашубаў, якія прапагандавалі развіццё кашубскай культуры як рэгіянальнай плыні польскай культуры.
Падчас Другой сусветнай вайны немцы таксама імкнуліся да германізацыі кашубаў, прымушаючы іх падпісваць «фолькслісту». Генрых Гімлер у сваіх «Развагах пра абыходжанне з чужароднымі народамі на ўсходзе» пісаў:
Сучаснасць
У наш час кашубы пражываюць пераважна ў Паморскім ваяводстве Польшчы. У Лямборскім, Бытоўскім і Слупскім паветах прысутнасць кашубаў мае пераважна другасны характар — пасля Другой сусветнай вайны кашубы засялілі тэрыторыі свайго першапачатковага пражывання пасля высялення адтуль нямецкага насельніцтва ўладамі ПНР. Найбуйнейшыя дыяспары кашубаў існуюць у Германіі, Канадзе і Злучаных Штатах.
Кашубы з’яўляюцца тыповым насельніцтвам памежжа, якое на працягу стагоддзяў жыло на тэрыторыі, што змяняла дзяржаўную прыналежнасць. Шмат хто з іх падвергнуўся германізацыі або паланізацыі — як прымусовай, так і натуральнай. Шмат вядомых прускіх і нямецкіх вайскоўцаў былі кашубскага паходжання, але не адчувалі сувязі з роднай культурай, або гэтыя сувязі цалкам знікалі ў наступным пакаленні. Таму цяжка дакладна вызначыць, каго з гістарычных асобаў можна лічыць кашубам, а каго — немцам або палякам кашубскага паходжання.
Частка кашубаў захавала сваю культуру і мову. У сучаснай сацыялогіі і гісторыі дамінуе меркаванне, што кашубы — гэта этнічная група польскага народу. Абсалютная большасць кашубаў мае падвойную ідэнтыфікацыю — польскую нацыянальную і кашубскую этнічную. Шмат польскіх нацыянальных дзеячаў на Памор’і ў час падзелаў Польшчы, а таксама ўдзельнікаў падпольнага руху падчас акупацыі, былі кашубскага паходжання.
Паводле перапісу насельніцтва 2002 года, 5062 грамадзяніны Польшчы заявілі пра сваю кашубскую нацыянальнасць. Гэта каля 1 % ад агульнай колькасці кашубскай супольнасці. Рэспубліка Польшча не надае гэтым дэкларацыям абавязковага характару, таму кашубы не былі ўключаны ў афіцыйны спіс нацыянальных меншасцяў, складзены МУС. У тым жа перапісе 52 665 чалавек заявілі пра выкарыстанне кашубскай мовы.
У 2011 годзе падчас Нацыянальнага перапісу насельніцтва пра сваю кашубскую нацыянальную або этнічную прыналежнасць заявілі 228 000 чалавек, у тым ліку 16 000 — як пра адзіную, 1000 — як пра першую з двух, а 211 000 — як пра другую нацыянальную або этнічную прыналежнасцьWyniki Narodowego Spisu Powszechnego Ludności i Mieszkań 2011 Podstawowe informacje o sytuacji demograficzno-społecznej ludności Polski oraz zasobach mieszkaniowych, s. 18..
+ Колькась рэспандэнтаў, якія ідэнтыфікуюць сябе як кашубы. Перапіс 2005 года. Гмина/горад % кашубаў % жахароў з частковым кашубскім паходжаннем % некашубаў Колькасць кашубаў і жыхароў з кашубскім паходжаннемКартузскі83,810,06,294 136Пуцкі64,615,619,856 358Касцерскі61,413,125,549 116Вэйхероўскі47,918,233,9113 097Бытоўскі34,914,350,837 757Гданьскі21,09,669,413 742Хайніцкі19,17,273,723 926Лямборскі16,413,370,319 594Гдыня15,816,068,281 090Сопат5,87,986,35 795Члухоўскі5,87,586,77 814Гданьск4,75,689,747 163Слупскі iгорад Слупск3,45,591,117 449Разам23,010,466,6566 737
З-за моўнай адметнасці кашубаў яшчэ з часоў санацыі абвінавачвалі ў сепаратызмеOskarżeni o separatyzm. Działania tajnych służb PRL wobec działaczy kaszubskich w latach 1945—1970, naszekaszuby.pl.. Гэтыя абвінавачванні не мелі пад сабой ніякіх падставаў, а ў часы ПНР выкарыстоўваліся для распальвання варожасці паміж кашубамі і астатнім насельніцтвам Польшчы, асабліва падчас палітычных крызісаў, напрыклад, у 1968 і 1970 гадах.
Кашубскі нацыянальны рух, хоць і не з’яўляецца галоўнай плынню ў кашубска-паморскім руху, але мае доўгую традыцыю. У міжваенны перыяд ідэі Флорыяна Ценовы працягвалі дзеячы з асяроддзя так званых Зжэшэнцаў, якія ў часы ПНР падвяргаліся рэпрэсіям з боку UB, а пазней — SB, і былі выціснутыя на перыферыю грамадскага жыцця. Пасля 1989 года гэтыя ж ідэі ў кашубскім руху прадстаўляла газета Tatczëzna, а цяпер — Kaszëbskô Òdroda. Сёння нават самы радыкальны кірунак у кашубскім руху — нацыянальны — не ставіць пад сумнеў гістарычную сувязь кашубаў з Польшчай, а свае патрабаванні абмяжоўвае клопатам пра развіццё роднай мовы, культуры і захаванне ўласнай гістарычнай традыцыі.
У камуністычнай Польшчы ў 1947 годзе быў заснаваны Кашубскі музей у Картузах (у 1949 годзе нацыяналізаваны). За год да гэтага пачаў дзейнасць ансамбль песні і танца «Кашубы». З 1956 года дзейнічала Кашубскае аб’яднанне, якое ў 1964 годзе было пераўтворана ў Кашубска-Паморскае аб’яднаннеIzabella Trojanowska Kartuzy i okolice Krajowa Agencja Wydawnicza 1983 r., , s. 19, 20..
Сёння кашубскую мову ўсё часцей разглядаюць як самастойную славянскую мову, якая належыць да заходнеславянскай групы. Аднак ёсць даследчыкі (пераважна польскія дыялектолагі), якія і надалей лічаць яе дыялектам польскай мовы. Польскае заканадаўства надала кашубскаму этналекту, як адзінаму ў Польшчы, статус рэгіянальнай мовыUstawa z dnia 6 stycznia 2005 r. o mniejszościach narodowych i etnicznych oraz o języku regionalnym.. Моладзь, якая здае школьныя экзамены, можа здаваць яе на кашубскай мове. З 2013 года Гданьскі ўніверсітэт прапануе навучанне па ўнікальнай спецыяльнасці — этнафілалогія кашубскаяUniwersytet Gdański — oferta kształcenia ..
Генэзіс Паводле даследавання, апублікаванага ў 2015 годзе, найбольш распаўсюджанай Y-храмасомнай гаплагрупай сярод кашубаў (n=204), што жывуць у Кашубіі, з’яўляецца гаплагрупа R1a, якую маюць 61,8 % кашубскіх мужчын. Далей ідуць: I1 (13,2 %), R1b (9,3 %), I2 (4,4 %), E1b1b (3,4 %), J (2,5 %), G (2 %) і N1 (1,5 %). Іншыя гаплагрупы складаюць 2 %.
Іншае даследаванне 2010 года (n=64) паказала падобныя суадносіны асноўных гаплагрупаў: R1a — 68,8 %, I1 — 12,5 %, R1b — 7,8 %, I2 — 3,1 %, E1b1b — 3,1 %, а таксама зафіксавала гаплагрупу Q1a у 3,1 % кашубаў. Гэтае даследаванне не выявіла істотных адрозненняў паміж кашубамі і астатнімі палякамі ў плане варыяцый Y-храмасомы.
Што да мітахандрыяльнай ДНК (mtDNA), то паводле даследавання студзеня 2013 года, найбольш распаўсюджанымі гаплагрупамі сярод кашубаў, якія сустракаюцца як мінімум у 2,5 % насельніцтва, з’яўляюцца: