Алег Генадзьевіч Сянцоў (нар. ; Сімферопаль, Крымская вобласць, УССР) — украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі Стаў знакамітым у 2012 годзе пасля выхаду дэбютнага фільма «Гамер», з якім ён удзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафестывалях. Генеральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»Новости. Олег Сенцов задержан ФСБ // «Край Кинема» .
11 мая 2014 года ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расіі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву, у следчы ізалятар у ЛефортаваФСБ: Украинский режиссёр Сенцов готовил теракты вместе с активистами «Правого сектора». // Московский комсомолец..
Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, вылучаных ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасля анексіі Крыма Расіяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджаў, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік ЛенінуРэжысёр Алег Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў калоніі, Праваабарончы цэнтр «Вясна».
25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжымуРасійскі суд асудзіў украінскага рэжысёра Сянцова да 20 гадоў пазбаўлення волі Ю, Наша Ніва, 25.08.2015. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраванні ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прылад, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай. Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.
З 13 лістапада 2017 Алег Сянцоў знаходзіўся ў калоніі № 8 «Белы мядзведзь» у Лабытнангі (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расіі). Летам 2018 года абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, пры гэтым Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Пад канец жніўня 2019 года пераведзены ў адзін з маскоўскіх СІЗА. 7 верасня вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй.
У лютым 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну Сянцоў уступіў у тэрабарону Украіны.Стерненко, Сенцов, «Антитіла»: українські публічні діячі масово записуються в тероборону
Фільмаграфія 2008: «Хорошо ловится рыбка-бананка», кароткаметражны, навучальны 2009: «Рог быка», 2011: «», паўнаметражны, дэбют 2013: «Насарог»Носоріг. Ігровий повнометражний. Олег Сенцов. 01.05.2014 // Сценарна майстерня
Узнагароды Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужність» I-й і III-й ступеняў.
25 кастрычніка 2018 года было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў лаўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя СахараваЗьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава, Радыё Свабода, 25.10.2015Ukrainian film maker Oleg Sentsov wins 2018 Sakharov Prize, euronews, 25.10.2015.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэжысёры Украіны Катэгорыя:Сцэнарысты Украіны Катэгорыя:Кінарэжысёры Украіны Катэгорыя:Рэпрэсаваныя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава