Ђ, ђ (Dje) — літара пашыранай кірыліцы, шостая літара сербскага алфавіту, якую выкарыстоўваюць для абазначэння гука, падобнага на беларускі [дж], але прыглушанага. У міжнародным фанетычным алфавіце адпавядае звонкай пярэднеязычнай сярэднепаднябеннай афрыкаце . Літару ўвялі сербскія лінгвісты Вук Караджыч і Лук’ян Мушыцкі, відазмяніўшы для гэтага Д (аналагічна Ћ — відазмененая Ч). У македонскім алфавіце Ђ адпавядае Ѓ. У лацінцы гэта літара пазначаецца праз Đ, đ, або спалучэннем Dj.

Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Вукавіца