Крсто Попавіч (; 13 верасня 1881 — 14 сакавіка 1947) — чарнагорскі ваенны дзеяч, актыўны дзеяч руху зелянашаў () і чарнагорскага калабарацыянісцкага руху Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Крсто нарадзіўся ў сям’і Тодара і Чэтны Попавічоў 13 верасня 1881 года. Удзельнічаў у Балканскіх войнах, у Першай сусветнай вайне. Удзельнічаў у баях пры Мойкавацы супраць аўстра-венгерскай арміі. Пасля гэтага Попавіч трапляе ў аўстрыйскі палон і 2 гады праводзіць у лагеры для ваеннапалонных. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, Крсто вяртаецца ў Чарнагорыю.

Ва ўмовах аб’яднання Чарнагорыі з Сербіяй Попавіч становіцца лідарам паўстання супраць саюза з Сербіяй. Аднак Каляднае паўстанне зелянашаў было падушана, Чарнагорыя ўвайшла ў склад Сербіі, а Попавіч эміграваў у Італію. Неўзабаве Крсто вяртаецца ў Чарнагорыю і далучаецца да партызанскага руху зелянашаў, якія патрабуюць аднаўлення незалежнасці краіны і вяртання ў Чарнагорыю былога караля Ніколы I. У 1922 годзе Попавіч эмігрыруе ў Аргенціну, а затым у Бельгію.

У 1929 годзе з Бельгіі Попавіч пасылае пісьмо каралю Югаславіі Аляксандру, у якім раскайваецца за сваю ранейшую дзейнасць і гаворыць пра сваю лаяльнасць да кіруючай дынастыі і каралеўства Югаславіі. 18 кастрычніка 1929 года югаслаўскае консульства ў Льежы дазволіла Попавічу ўезд на тэрыторыю Югаславіі. Пасля гэтага Попавіч выехаў у Югаславію. Попавіч пражываў у Югаславіі да 1941 года, калі краіны Восі напалі на краіну.

Тэрыторыя Чарнагорыі была акупавана італьянскімі войскамі. Італьянцы ствараюць на тэрыторыі Чарнагорыі марыянетачную дзяржаву і пачынаюць стварэнне мясцовых органаў улады. Пасля гэтага Попавіч пачынае супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Попавіч становіцца кіраўніком чарнагорскай міліцыі (Лоўчанская брыгада; ), створанай італьянскімі акупацыйнымі ўладамі. Лоўчанская брыгада ваявала як супраць югаслаўскіх партызан так і супраць чэтнікаў.

Аднак неўзабаве падраздзяленне Попавіча распалася, частка далучылася да партызанаў, а частка да чэтнікаў. Попавіч не далучыўся ні да аднаго з бакоў. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны Крсто Попавіч быў забіты 14 сакавіка 1947 года, патрапіўшы ў засаду ўрадавых войскаў.

Цікава, што сын Крсто Попавіча Нікола Попавіч пасля пачатку вайны супраць Германіі не пайшоў за сваім бацькам, а далучыўся да супраціўлення акупантам.

Спасылкі

Крсто Попавіч

Катэгорыя:Удзельнікі Першай Балканскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Другой Балканскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Чарнагорскі калабарацыянізм Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ваенныя Чарнагорыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнагорыі