Тасійская культура — найстаражытная з археалагічных культур дадынастычнага перыяду на тэрыторыі Верхняга Егіпта, якая існавала каля 4500 г. да н.э.Encyclopædia Britannica

Назва культуры паходзіць ад мясцовасці Дэр-Таса на ўсходнім беразе Ніла паміж гарадамі Асьют і Ахмім, дзе былі знойдзены пахаванні гэтай культуры.

Тасійская культура стварыла характэрную «кераміку з чорным верхам». Гэта была чырвона-карычневая кераміка, верх і ўнутраная паверхня якой былі выфарбаваны ў чорны колер. Гэта кераміка адыгрывае важную ролю ў датаванні дадынастычнага Егіпта. Паколькі ўсе даты, звязаныя з дадынастычным перыядам, з'яўляюцца меркаванымі, Фліндэрс Пітры распрацаваў сістэму, якую ён назваў «», з дапамогай якой можна ўсталяваць калі не абсалютную, то прынамсі адносную дату для любога з помнікаў дадынастычнага перыяду на падставе формы ручак керамікі.

Па меры развіцця дадынастычнага перыяду ручкі керамічнага посуду развіваліся ад функцыянальных да арнаментальных, і наяўнасць у тым ці іншым археалагічным помніку керамікі з функцыянальнымі ці арнаментальнымі ручкамі можа адыгрываць важную ролю ў датаванні гэтага помніка. З-за адсутнасці прыкметных адрозненняў паміж керамікай тасійскай і бадарыйскай культур, тасійская культура прыкладна супадае з бадарыйскай у прамежку паміж перыядамі 21 і 29 шкалы Пітры адноснага датавання дадынастычнага Егіпта.

Спасылкі

Tasian — digitalegypt.ucl.ac.uk

Катэгорыя:Дагістарычны Егіпет Катэгорыя:Неаліт Афрыкі Катэгорыя:Археалогія ў Егіпце