Гісторыя яўрэяў на польскіх землях налічвае каля 800 гадоў. На працягу гэтага часу былі доўгія перыяды рэлігійнай талерантнасці з боку дзяржавы і спрыяльных абставін для польскай яўрэйскай абшчыны, але было і амаль поўнае знішчэнне (Халакост), якое праводзілася нацысцкай Германіяй падчас .
Першыя невялікія групы яўрэяў пасяліліся ў Польшчы ўжо з XIII стагоддзя, а на працягу наступнага часу іх колькасць павялічвалася. Сюды пераходзілі з усёй Еўропы, у прыватнасці з Германіі (1346), Венгрыі (1349—1526 і 1686—1740), Францыі (1394), Аўстрыі (1420), Іспаніі (1492), Партугаліі (1497), Кіева (1886), Масквы (1891). Кароль Казімір III Вялікі лічыцца пратэктарам яўрэяў у Польшчы. У 1334 годзе ён вызваліў яўрэяў з-пад юрысдыкцыі магдэбургскага права і з тых часоў пачалі падвяргацца юрысдыкцыі каралеўскіх судоў. Дзякуючы гэтаму рашэнню Казіміра Вялікага, якім аберагалася фізічная бяспека і маёмасць яўрэяў, Каралеўства Польскае стала аазісам бяспекі іўдэяў, выгнаных з усёй Еўропы. З моманту ўзнікнення Каралеўства Польскага і далей — у Рэчы Паспалітай, да ваенных бедстваў паўстання Хмяльніцкага і Шведскага патопу ў XVII стагоддзі Польшча была адной з самых талерантных дзяржаў Еўропы. Як следства, яна стала домам для адной з найбуйнейшых і дынамічнейшых у развіцці яўрэйскіх абшчын. Невыпадкова тагачасныя людзі называлі сучасную ім Польшчу раем для яўрэяў ()Гэта вызначэнне паходзіць ад фразы, гучала як «Польшча была небам для шляхты, чысцам для гараджан, пеклам для мужыкоў і раем для яўрэяў» і паходзіла з пачатку XVII ст.: Самуэль Адальберг: Księga przysłów, przypowieści i wyrażeń przysłowiowych polskich. 1889—1894, s. 419.. Паводле Станіслава Ката, гэтая фраза ўпершыню з’явілася ў пасквілі 1606 года ананімнага аўтара пад загалоўкам Paskwiliusze na królewskim weselu podrzucone. Аўтар гэтага тэксту, магчыма, мешчанін або прадстаўнік каталіцкага духавенства, крытыкуе прывілеі шляхты і эканамічна звязаных з ёй яўрэяў. Stanisław Kot: Polska rajem dla Żydów, piekłem dla chłopów, niebem dla szlachty. Warszawa: 1937., а кракаўскі рабін з шаснаццатага стагоддзя адзначаў, што калі б Бог не даў яўрэям Польшчы, то лёс Ізраіля быў бы на самой справе невыноснымB. Weinryb: The Jews of Poland. A Social Economic History of the Jewish Community in Poland from 1100 to 1800, Philadelphia, The Jewish Publication Society of America, 1972, s. 166.. Аднак калі польска-літоўская унія пачала слабець з прычыны войнаў і рэлігійных канфліктаў (паміж пратэстантамі і каталіцкай контррэфармацыяй, а таксама паміж праваслаўнымі і ўніятамі), стала прыходзіць у заняпад і традыцыя польскай талерантнасці. Як следства, з другой паловы XVII стагоддзя сітуацыя яўрэяў у Польшчы пагоршылася.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе яўрэі, якія тут жылі (гэтак жа, як і хрысціяне) сталі падданымі дзяржаў, у якіх адышла тэрыторыя. Умовы жыцця яўрэйскай абшчыны істотна адрозніваліся ў залежнасці ад дзяржавы. Асабліва цяжка яўрэям было ў Расійскай імперыі, у якой узмацняўся антысемітызм, а для іўдзеяў было вызначана абмежаваныя зоны для пражывання. У XIX стагоддзі адбыліся істотныя змены — узмацнілася міграцыя яўрэяў у буйныя гарады, дзе паўставаў яўрэйскі пралетарыят, а таксама эміграцыя за межы Еўропы. Сталі ўзнікаць арганізаваныя рухі за культурную асіміляцыю і . У 1812 годзе ў Прусіі, а ў 1822 — у Расійскай імперыі яўрэям прадастаўлена . Узнікалі яўрэйскія палітычныя групы — кансерватыўныя, сацыялістычныя і сіяністычныя, частка яўрэйскага пралетарыяту падтрымлівала камунізм. Пасля атрымання Польшчай на яе тэрыторыі пражывалі больш за 3 мільёны яўрэяў — адна з найбуйнейшых дыяспар на свеце. Істотнай праблемай было павелічэнне ўзроўню антысемітызму.
Неўзабаве пасля ўварвання нацыстаў у Польшчу акупанты пачалі арганізаваную акцыю знішчэння яўрэйскага насельніцтва, вядомую пад назвай Халакост. У выніку генацыду загінулі больш за 90 % польскіх яўрэяў. Многія яўрэі ваявалі як салдаты і афіцэры ў шэрагах Войска Польскага ў кампаніі 1939 года і ў іншых бітвах, напрыклад, . Іх хавалі на агульных могілках разам з польскімі хрысціянамі і мусульманамі.
Пасля вайны значная частка з 180—240 тысяч яўрэяў, якія перажылі Халакост, вырашыла эміграваць з камуністычнай Польшчы да новай дзяржавы Ізраіль, ЗША ці Паўднёвай Амерыкі. Большасць з тых, хто застаўся, былі вымушаныя з’ехаць у канцы 1960-х у выніку арганізаванай кампартыяй (чэрвень 1967, сакавік 1968). Пасля краху камунізму ў Польшчы ў 1989 годзе становішча яўрэяў нармалізавалася, а тыя з іх, хто меў грамадзянства Польшчы да Другой сусветнай, атрымалі магчымасць яго вяртання. Колькасць яўрэяў у сучаснай Польшчы ацэньваецца ў каля 8-12 тысяч чалавек. Разам з тым, колькасць людзей, якія маюць яўрэйскія карані, але не звязаныя з іўдаізмам або яўрэйскай культурай, можа быць большай у некалькі разоў.
Каментарыі
Заўвагі
Літаратура
Artur Eisenbach: Emancypacja Żydów na ziemiach polskich 1785—1870 na tle europejskim, Warszawa 1988 Marian Fuks (historyk)|Marian Fuks: Żydzi polscy. Dzieje i kultura, Warszawa 1982 August Grabski, Maciej Pisarski, Albert Stankowski: Studia z dziejów i kultury Żydów w Polsce po 1945, Warszawa 1997, ISBN 83-85660-74-7 August Grabski: Działalność komunistów wśród Żydów w Polsce (1944—1949), Warszawa: Trio, 2004. ISBN 83-88542-87-7. Aleksander Hertz: Żydzi w kulturze polskiej, Warszawa 2003, ISBN 83-88032-56-9 Maurycy Horn: Regesty dokumentów i ekscerpty z Metryki Koronnej do historii Żydów w Polsce (1697—1795), t. 1-2, Wrocław 1984,1988 Gershon David Hundert: Żydzi w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVIII wieku. Genealogia nowoczesności. Warszawa 2007 Łukasz Jasina: Polacy i Żydzi w czasie II wojny światowej w: «Polin. Studies in Polish Jewry», Lublin 2006, ISBN 83-60695-05-9
Adam Kaźmierczyk: Żydzi polscy 1648—1772. Źródła. Kraków 2001
Wanda Kochowska, Mieczysław Wojecki: Żydzi w Polsce, Zielona Góra 1994, ISBN 83-86335-04-1
Mniejszość żydowska w Polsce — mity i rzeczywistość Materiały z konferencji Sejmowej Komisji Mniejszości Narodowych i Etnicznych, Warszawa, 20 maja 2010.
Moshe Rosman Stosunki magnacko-żydowskie w Rzeczypospolitej XVIII wieku, Warszawa 2005 Ignacy Schiper: Dzieje handlu żydowskiego na ziemiach polskich, Warszawa 1937
Władysław Smoleński: Stan i sprawa Żydów polskich w XVIII wieku , Warszawa 1876
Janusz Tazbir: Świat Panów Pasków, Łódź 1986
Andrzej Żbikowski: Żydzi, Wrocław 2005, ISBN 83-7384-193-8
Спасылкі Muzeum Historii Żydów Polskich Wirtualny Sztetl — portal żydowskiej historii lokalnej