Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў (, в. Зубры, — ) — генерал-лейтэнант авіяцыі (1944).
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1921 года. У 1936 годзе скончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У званні капітана быў інструктарам па тэхніцы пілатавання 107-й знішчальнай авіяцыйнай эскадрыллі 83-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады Беларускай ваеннай акругі. 16 жніўня 1936 года за поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»Глушенков Никифор Эммануилович .
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936-39 гадоў. Камандаваў 2-й эскадрылляй , а затым групай знішчальнікаў И-16 на . Здзейсніў больш за 80 баявых вылетаў (102 гадзіны баявога налёту). Правёўшы 14 паветраных баёў, збіў 10 самалётаў суперніка (5 асабіста і 5 у групе). Узнагароджаны ордэнам Леніна.
4 чэрвеня 1940 года Глушанкову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр авіяцыі». У тым жа годзе прызначаны камандуючым ВПС Закаўказскай ваеннай акругі (у жніўні 1941 ператворана ў Закаўказскі фронт).
У гады Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандуючага, камандуючы ВПС на Крымскім і Закаўказскім франтах. 11 мая 1944 года Н. Э. Глушанкову прысвоена званне генерал-лейтэнант авіяцыі. Пасля заканчэння вайны працягваў служыць у ВПС краіны на камандных пасадах. У 1946—1952 гг. займаў пасаду Камандуючага ВПС Сібірскай ваеннай акругі.
Пасля выхаду ў запас, у сакавіку 1954 прызначаны начальнікам ваеннай кафедры і заставаўся ім да 1958 года. Жыў у Ленінградзе. Памёр 20 снежня 1959 года.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Леніна (23.02.1939), Чырвонага Сцяга (8.02.1943); медалямі, у тым ліку «За абарону Каўказа» (1.5.1944), «За баявыя заслугі» (3.11.1944), «За перамогу над Германіяй» (9.5.1945).
Літаратура
Спасылкі Глушенков Никифор Эммануилович Глушенков Никифор Эммануилович
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі