Ка́мень (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1890 годзе дзейнічала школа царкоўнай граматы, якая ў 1912 годзе была пераўтворана ў царкоўна-прыходскую школу. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны Камень», працавалі ветраны млын і кузня. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Труханавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 27 снежня 1962 года — у склад Грэскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 16 студзеня 1969 года — у склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1909 год — 107 двароў, 618 жыхароў 1971 год — 156 двароў, 507 жыхароў 1997 год — 163 двары, 380 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна