Еўрарэгіён "Азёрны край" — гэта еўрарэгіён, у які ўваходзяць памежныя тэрыторыі трох краін — Беларусь, Латвія і Літва. У склад еўрарэгіёна ўваходзяць Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Міёрскі, Пастаўскі і Глыбоцкі раёны Беларусі, Даўпаўпілскі, Краслаўскі, Прэйльскі і Рэзекненскі раёны (у тым ліку гарады Даўгаўпілс і Рэзекне) Латвіі, Зарасайскі, Ігналінскі, Уценскі і Швянчонскі раёны (у тым ліку горад Вісагінас) Літвы.
Гісторыя еўрарэгіёна
Утвораны 29 студзеня 1999 г., калі ў горадзе Ігналіна (Літва) Радзе па трансмежным супрацоўніцтве, якая існавала з 1998 г., быў нададзены статус еўрарэгіёна. Еўрарэгіён з’яўляецца членам Асацыяцыі Еўрапейскіх памежных тэрыторый.
Кірункі дзейнасці і праекты Накірункамі дзейнасці еўрарэгіёна "Азерны край" з’яўляюцца: прасторавае планаванне; адукацыя; грамадскія арганізацыі, спорт; сацыяльная сфера; культура; турызм і ахова навакольнага асяроддзя; развіццё эканомікі; садзейнічанне прадпрымальніцтву; развіццё інфраструктуры; рашэнне праблем перасячэння межаў. Першы мільённы праект еўрарэгіёна "Азерны край" – "Развіццё сеткі веламаршрутаў ў Балтыйскім азёрным краі" – быў зацверджаны праграмамі INTERREG III A и TASIS.
Праграма трансмежнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь Часткова еўрарэгіён “Азерны край” разам з іншымі рэгіёнамі трох краін удзельнічае ў Праграме трансмежнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь,Белла Двина 2 якая рэалізуецца ў межах Еўрапейскага інструменту добрасуседства і партнёрства, з’яўляецца пераемніцай Прыярытэту III A Поўдзень праграмы INTERREG III В рэгіёна Балтыйскага мора на перыяд з 2007 па 2013 гг. Агульнай стратэгічнай мэтай Праграмы з’яўляюцца паляпшэнне тэрытарыяльнай еднасці беларускага, латвійскага і літоўскага прымежнага рэгіёна, гарантаванне высокага ўзроўню аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту, а таксама садзйнічанне культурнай разнастайнасці і культурнаму дыялогу. Сумесным органам кіравання праграмай з’яўляецца Міністэрства унутраных спраў Літвы.
Цяжкасці з правядзеннем праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі У межах еўрарэгіёна "Азёрны край" рэалізуюцца сумесныя беларуска-еўрапейскія праекты па ахове навакольнага асяроддзя,культуры, паляпшэнні трансмежнай даступнасці. Але, згодна з беларускім заканадаўствам, праекты павінны быць зацверджаны сямю беларускімі міністэрствамі. Міністэрства фінансаў і Міністэрства эканомікі Беларусі часта не згаджаюцца з фінансавай часткай праектаў (кожны бок-удзельнік павінен унесці сафінансаванне ў памеры 10 % ад сумы гранту).Нечаева О. И. Проекты в собственном соку//Юридическая газета.—2012.—4 октября
Крыніцы
Спасылкі Еўрарэгіён "Азёрны край" Нечаева.В Браславе построят аэропорт и четырехзвездочную гостиницу. Беларусь і Літва - Палітычнае супрацоўніцтва 33-е пасяджэнне Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край” прайшло ў Шаркаўшчыне
Азёрны край