Яльня́нка — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Плошча вадазбору 93 км².

Пачынаецца з возера Чорнае ў яго паўночна-ўсходняй частцы на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Ельня». Упадае ў Дзісну за 0,5 км на ўсход ад хутара Ельна, каля вёскі Казлоўцы. Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы (у тым ліку, канал Ліпацінскі).

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзісны