Стасіс Лазарайціс (; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).

Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паслы Літвы ў ЗША Катэгорыя:Паслы Літвы ў Італіі Катэгорыя:Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Літвы Катэгорыя:Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Памерлі ад пячоначнай недастатковасці Катэгорыя:Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках