«Індэпенд’е́нтэ» () — аргенцінскі футбольны клуб з горада Авельянеда, які належыць да агламерацыі Вялікага Буэнас-Айрэса. Клуб гуляе ў Прымеры. Акрамя таго, «Індэпенд’ентэ» ўваходзіць у склад гэтак званай вялікай пяцёркі футбольных клубаў Аргенціны. Лакальнае суперніцтва з клубам «Расінг» мае назву Дэрбі Авельянеды.

Першапачаткова клуб быў створаны ў Буэнас-Айрэсе ў раёне Мансерат 1 студзеня 1905 года, аднак ужо ў 1907 годзе каманда змяніла сваё базаванне на Авельянеду. «Індэпенд’ентэ» з’яўляецца даволі паспяховым аргенцінскім клубам, які мае на сваім рахунку 16 перамог у нацыянальным першынстве.

Дасягненні Чэмпіён Аргенціны: 16 1922(АА), 1926, 1938, 1939, 1948, 1960, 1963, 1967(Н), 1970(М), 1971(М) 1977(Н), 1978(Н), 1983(М), 1989, 1994(К), 2002(А)

Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 7 1964, 1965, 1972, 1973, 1974, 1975, 1984

Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2 1973, 1984

Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2 2010, 2017

Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1 1995

Уладальнікі Інтэрамерыканскага кубка: 3 1973, 1974, 1975

Уладальнік Паўднёваамерыканскага Суперкубка: 2 1994, 1995

Удакладненне: А — Апертура, АА — Асасыясьён Аматарс, К — Клаусура, М — метрапалітана, Н — Насьяналь

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Індэпенд’ентэ