«Расінг» () — аргенцінскі футбольны клуб з горада Авельянеда, гуляе ў Прымеры. Клуб быў заснаваны 25 сакавіка 1903 года і гістарычна лічыцца клубам «вялікай пяцёркі» Аргенціны разам з «Бока Хуніярс», «Рывер Плэйт», «Індэпенд’ентэ» і «Сан-Ларэнса». Клуб неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Аргенціны і розных міжнародных спаборніцтваў. Свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Хуан Дамінга Верон», які здольны змясціць 51 389 гледачоў.
Дасягненні Чэмпіён Аргенціны: 18 1913, 1914, 1915, 1916, 1917, 1918, 1919(АА), 1921(АА), 1925(АА), 1949, 1950, 1951, 1958, 1961, 1966, 2001(А), 2014(Т), 2018/19
Трафей чэмпіёнаў Суперлігі Аргенціны: 1 2019
Трафей чэмпіёнаў Прафесійнай лігі Аргенціны: 1 2022
Інтэрнацыянальны суперкубак: 1 2022
Кубак Лібертадорэс: 1 1967
Міжкантынентальны кубак: 1 1967
Суперкубак Паўднёвай Амерыкі: 1 1988
Удакладненне: А — Апертура, АА — Асасыясьён Аматарс, Т— Трансісьён
Спасылкі
Афіцыйны сайт клуба Неафіцыйны сайт Неафіцыйны форум
Расінг Авельянеда