Будзё́ннага (, ; раней Пчэ́льня) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шушка. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Гісторыя Вёска ўзнікла ў 1912 годзе і мела назву Пчэльня.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Населены пункт пераназваны ў пасёлак Будзённага (у гонар Сямёна Будзённага). У 1926 годзе было 10 двароў. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1939 годзе было 11 двароў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1999 год — 56 жыхароў 2009 год — 46 жыхароў 2019 год — 86 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі