Беластоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1808—1919 гадах. Цэнтр — г. Беласток.

Гісторыя Утвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 года ў Гродзенскай губерні. У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. Уваходзіў у склад Обер-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гараскі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—ГроднаDas Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432..

У складзе павета былі заштатныя гарады Ганёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудава, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Ясянаўка.

Насельніцтва Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. 34,0 % насельніцтва складалі палякі, 28,3% — яўрэі, 26,1% — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,6% — немцыТруды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96..

Воласці павета 1897 г. Абрубніцкая Беластоцкая Гарадоцкая Дайлідская Заблудаўская Завыкаўская Крыпнянская Міхайлоўская Прытулянская Харошчаўская Юхнавецкая Ясвільская Ураднікі павета Беластоцкія павятовыя маршалкі

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні Катэгорыя:Беластоцкая вобласць (Расійская імперыя)