12 меншых прарокаў (, Трэй Асар — «Дванаццаць»; , «Дванаццаць прарокаў»; «Дванаццаць прарокаў») — апошняя кніга Нэвіім Яўрэйскай Бібліі. У хрысціянскім Старым Запавеце падзяляецца на дванаццаць асобных кніг, кожная з якіх адпавядае аднаму з прарокаў.
Кнігі Старога Запавету Кніга прарока Асіі Кніга прарока Ёіля Кніга прарока Амоса Кніга прарока Аўдзея Кніга прарока Ёны Кніга прарока Міхея Кніга прарока Навума Кніга прарока Абакума Кніга прарока Сафонія Кніга прарока Агея Кніга прарока Захарыі Кніга прарока Малахіі
Прарокі — легендарныя аўтары кніг Авакум — адзін з 12 меншых прарокаў.
Агей — адзін з 12 меншых прарокаў, які жыў і прарочыў у другой палове VI ст. н.э., г.зн. пасля вавілонскага палону. Яго прароцкія прамовы заклікалі суайчыннікаў да аднаўленчых работ па рэстаўрацыі іерусалімскага храма.
Амос — адзін з 12 меншых прарокаў, сучаснік прарокаў Іаіля, Асіі і Ісаі. Спачатку быў пастухом і займаўся жывёлагадоўляй. Прароцкую дзейнасць пачаў у часы панавання Іасіі, цара іўдзейскага і Ераваама II, цара ізраільскага. Жыў у Ізраільскім царстве ў г. Вефілі. За свае выкрывальныя прамовы, накіраваныя супраць сучасных яму ізраільскіх уладароў, сацыяльнай несправядлівасці і маральнага разлажэння ізраільцян, падвяргаўся нападкам з боку галоўнага вефільскага жраца Амасіі, які патрабаваў ад цара Ераваама II выгнаць яго з горада ў зямлю Іўдзейскую.
Асія — адзін з 12 меншых прарокаў, які прарочыў ад пачатку панавання цара Ераваама II і да падзення Ізраільскага царства (723 да н.э.). Яго кніга прароцтваў накіравана супраць агульнага разладу і беспарадкаў у краіне, дзе панавалі крамолы, змовы, міжусобіцы і хваляванні, якія садзейнічалі поспехам знешніх ворагаў. Яна прасякнута духам непрымірымасці, выкрыцця і заклікамі апамятацца, пакуль яшчэ не позна, каб пазбегнуць пакарання божага і пагібелі.
Аўдзей — адзін з ліку 12 меншых прарокаў. Яго прароцтва звернута да ідумеяў, якіх ён дакараў за здрадніцтва, зробленае імі ў дачыненні да сваіх браццяў ізраільцян, калі яны ў час першага разгрому іх царства вавіланянамі перакрылі шлях ізраільцянам да выратавання.
Захарыя — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, сучаснік Агея. Нарадзіўся ў часы вавілонскага палону, які яму самому прыйшлося перажыць, і пасля вяртання з палону на радзіму шмат садзейнічаў маральнаму і духоўнаму адраджэнню народа. Кніга яго прароцтваў багатая паэтычнымі мясцінамі. У ёй раскрываюцца мроі Захарыя, выказваюцца розныя пагрозы ворагам, прадказваюцца некаторыя будучыя падзеі, а таксама прышэсце месіі—збавіцеля.
Іаіль, Ёіль — адзін з ліку 12 меншых прарокаў. Паводле біблейскага падання, яго дзейнасць праходзіла ў Іерусаліме ў часы панавання Іяаса. Яго прароцтвы, як сведчыць змест аднайменнай біблейскай кнігі, у значнай ступені мелі апакаліптычны характар.
Іона, Ёна — адзін з 12 меншых прарокаў.
Малахія (у перакладзе са стараяўрэйскай — мой веснік) — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, паводле біблейскага падання, паходзіў з Зевулонава пакалення і памёр у маладым узросце. Яго прароцкая дзейнасць праходзіла ў 5 ст. да н.э., калі Іерусалімскі храм ужо быў адбудаваны пасля вавілонскага палону. Ён выступаў змагаром за веру і закон продкаў, выкрываў і крытыкаваў насельніцтва і свяшчэннікаў за адсутнасць стараннасці ў захаванні традыцыйных абрадаў веравызнання і пагражаў ім страшным боскім судом за розныя заганы і грахі. Кніга прарока Малахіі пабудавана ў форме своеасаблівага дыялогу паміж богам і прарокам, з аднаго боку, і народам — з другога.
Міхей — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, які прапаведаваў у Іўдзеі. Яго прароцкая дзейнасць адносіцца да часоў панавання іўдзейскіх цароў Іяфана, Ахама і Езекіі, калі Ізраільскае і Іўдзейскае царствы хутка хіліліся да свайго заняпаду. Прадказваў разбурэнне Іерусаліма, узнікненне дыяспары і іншыя беды і няшчасці, якія спасцігнуць народ.
Навум — адзін з ліку 12 меншых прарокаў з Галілеі, што ў паўночнай Палесціне. Паводле падання Іосіфа Флавія, прароцкую дзейнасць пачаў у часы панавання Езекіі (745—716 да н.э.), якая працягвалася да першых гадоў панавання Манасіі. Яго прароцкая кніга пропаведзяў змяшчае ў сабе яркі малюнак сучаснага яму рэлігійна-маральнага і палітычнага становішча Палесціны і разам з тым падае шмат звестак па гісторыі Асірыі.
Сафоній — адзін з 12 меншых прарокаў, паходзіў са знатнага роду, жыў у часы панавання іўдзейскага цара Іасіі ў 7 ст. да н.э., калі пад уплывам набожнага цара іўдзеі вярнуліся да веравызнання сваіх продкаў, але само Іўдзейскае царства знаходзілася ўжо напярэдадні свайго заняпаду. Прадказанне Сафоніі аб гэтай небяспецы і заклік да пакаяння складаюць галоўны змест яго кнігі прароцтваў.
Літаратура .
Катэгорыя:Біблейскія прарокі Катэгорыя:Танах:Прарокі