«Альбом Бернардоні» — архіўная калекцыя графічных матэрыялаў 16 стагоддзя з Нясвіжа. Створаны Дж. М. Бернардоні. Уключае 71 графічны аркуш на паперы з вадзянымі знакамі, якая выкарыстоўвалася ў і кнігадрукаванні ў Вялікім Княстве Літоўскім y 1560—1590-я гг. На абодвух баках аркушаў выкананы архітэктурныя чарцяжы ў і пэўным маштабе. Паводле зместу падзяляецца на 2 групы: праектныя і абмерныя чарцяжы культавых і свецкіх збудаванняў Нясвіжа, Клецка і Гродна і чарцяжы-копіі з выявамі класічных архітэктурных ордараў з трактатаў тэарэтыкаў архітэктуры Адраджэння Дж. Віньёлы, А. Паладыа, і .

У 1989 годзе беларускія даследчыкі Т. Габрусь і Г. Галенчанка зрабілі навуковую атрыбутацыю рукапіснага помніка, вызначылі яго аўтарства. «Альбом Бернардоні» — каштоўная крыніца па гісторыі беларускай архітэктуры і будаўніцтва. Захоўваецца ў рукапісным аддзеле ў Кіеве пад назвай «Кніга, якая змяшчае планы, фасады і дэталёвыя чарцяжы розных будынкаў канца XVI ст.».

Літаратура

Спасылкі

Валянцiн Калнiн. Зорны шлях Яна Марыi Бернардонi

Катэгорыя:Рукапісы Катэгорыя:Гісторыя архітэктуры Катэгорыя:Архітэктура Беларусі