Бабы́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе была карчма, побач з вёскай фальварак. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць В. Завадскай. У 1870 годзе вёска ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1883 годзе адбываліся сялянскія хваляванні.

Паводле перапісу 1917 года былі аднайменныя вёска і фальварак, 2 млыны, крупадзёрка, сукнавальня, цыркулярка, лакамабіль.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў створаны саўгас «Молат», які ў 1924 годзе меў 547,2 дзесяціны ўгоддзяў, працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Энергія», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. Сама вёска ў часе вайны спалена нямецкімі войскамі. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва 1897 год — 36 двароў, 220 жыхароў 1908 год — 48 двароў, 325 жыхароў 1917 год — вёска, 57 двароў, 337 жыхароў; маёнтак, 149 жыхароў 1960 год — вёска, 195 жыхароў; пасёлак, 140 жыхароў 2002 год — 26 двароў, 55 жыхароў 2010 год — 25 гаспадарак, 62 жыхары 2019 год — 62 жыхары

Славутасці

Страчаная спадчына Капліца могілкавая (XIX ст.; страчана ў 2010-я)

Вядомыя асобы Аляксандр Андрэевіч Прановіч (1926—1999) — дарожны майстар чыгункі. Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч (нар. 1946) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў (1923—2003) — беларускі архітэктар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі