Пру́цк. Сустракаецца таксама варыянт Пру́цак () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
Пруцк вядомы з другой паловы XIX стагоддзя як урочышча ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года хутар.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1923 годзе жыхар хутара Павел Андрэевіч Ачапоўскі быў арыштаваны і асуджаны за «ўкрывальніцтва польскага шпіёна». У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас. Шэраг жыхароў Пруцка трапіў пад палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1897 год — 5 двароў, 37 жыхароў 1908 год — 17 двароў, 59 жыхароў 1917 год — 10 двароў, 67 жыхароў 1960 год — 117 жыхароў 2002 год — 15 двароў, 18 жыхароў 2009 год — 13 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 7 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна