Бы́цень. Сустракаецца таксама варыянт з Бы́тня, за Бы́тнем (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 29 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, непадалёк ад ракі Пціч. Каля вёскі месціцца Быценьскі біялагічны заказнік.

Назва Назва ўтворана ад асновы «быць». Быцень — часовая стаянка на знаёмым месцы, ці месца былой стаянкі.

Гісторыя Упамінаецца ў пачатку XX стагоддзя як урочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паселішча мела статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Буравеснік». У траўні 1944 года ў час нямецкай аперацыі вёска была спалена.

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 1897 год — 2 двары, 10 жыхароў 1908 год — 2 двары, 11 жыхароў 1917 год — 7 двароў, 45 жыхароў 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары 1960 год — 50 жыхароў 2002 год — 3 двары, 4 жыхары 2010 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары 2012 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары 2019 год — 0 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі