Запяры́нне (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, каля ракі Талька.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр маёнтка, уласнасць Паўлікоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя вёска Запярынь у Ігуменскім павеце, шляхецкая ўласнасць.

У 1816 годзе ўласнасць Ратынскіх, у складзе маёнтка Вомельна. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Сілач», працавалі кузня і ганчарны завод.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1800 год — 4 двары, 31 жыхар 1816 год — 9 двароў, 60 жыхароў 1858 год — 42 рэвізскія душы 1870 год — 46 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 29 двароў, 212 жыхароў 1908 год — 40 двароў, 270 жыхароў 1917 год — 48 двароў, 287 жыхароў 1960 год — 270 жыхароў 2002 год — 38 двароў, 71 жыхар 2010 год — 33 гаспадаркі, 57 жыхароў 2012 год — 28 гаспадарак, 51 жыхар 2019 год — 40 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна