Асака́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 44 км на захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. На рацэ Асачанка (Асака, прыток Пцічы).
Назва Назва паходзіць ад ракі Асачанкі, альбо наўпрост ад назвы расліны асака.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1524 года, належала да маёнтка Ячанка, уласнасць князя Канстанціна Астрожскага. Напісанне старабеларускай мовай: Осока С. 193.. Пасля 1567 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1659 годзе згадваецца як вёскаНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 1089.
У 1730 годзе ўласнасць А. Агінскага. У другой палове XVIII стагоддзя належала да маёнтка Цеплень С. 175..
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, ёсць царква, карчма, вадзяны млын, шляхецкая ўласнасць. Да скасавання прыгоннага права належала да дамена Цеплень, уласнасць Уніхоўскіх.
Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1887 годзе адкрытая школа граматы (навучаліся 15 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка). У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін. Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрытая школа 1-й ступені, было 45 вучняў. У 1930-я гады настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы быў паэт і перакладчык Уладзімір Хадыка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Насельніцтва 1800 год — 36 двароў, 196 жыхароў 1886 год — 38 двароў, 326 жыхароў 1897 год — 68 двароў, 413 жыхароў 1917 год — 73 двары, 419 жыхароў 1960 год — 297 жыхароў 1999 год — 51 жыхароў 2002 год — 34 двары, 48 жыхароў 2010 год — 12 жыхароў 2012 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў 2019 год — 6 жыхароў
Славутасці
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (1883)
Спіс вуліц Зарэчная вуліца Пасялковая вуліца Цэнтральная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна