Бе́лькавічы (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Гісторыя
Ранняя гісторыя Па другім баку ракі Пцічы месціцца вёска Грэбень, старажытная Грэбня. Тут праходзіў адвечны тракт з Менска ва Украіну, існаваў паром ці пераправа, а пазней умацаваны мост. На мосце бралася мыта паводле дакумента вялікага князя Уладзіслава Вазы, выдадзенага ў 1633 годзе. Згадваецца ў 1703 годзе як вёска ў складзе маёнтка Грэбень у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 116зв..
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У 1816 годзе ўласнасць Асоўскіх. Пасля 1861 года вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1889 годзе ўладальнікамі зямлі ў засценку Белькавічы былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Іванавіч Барысевіч, дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Дамінік Пятровіч Вянглінскі (22 дзесяціны зямлі), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Фларыян Максімавіч Вайцяховіч (20 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Зендлігер Казімір Ігнацавіч (22 дзесяціны), калежскі сакратар рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Феафілавіч Катовіч (88 дзесяцін), праваслаўны мешчанін Іосіф Іванавіч Мальчэўскі (38,5 дзесяцін).
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас. У час калектывізацыі былі рэпрэсаваны прынамсі 3 жыхары вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У чэрвені 1943 года вёска была спалена і забіта 6 яе жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўленая.
Насельніцтва 1800 год — 13 двароў, 131 жыхар 1897 год — 31 двор, 215 жыхароў 1908 год — 36 двароў, 190 жыхароў 1917 год — 39 двароў, 250 жыхароў 1940 год — 34 двары, 109 жыхароў 1960 год — 128 жыхароў 1999 год — 32 жыхары 2002 год — 12 двароў, 29 жыхароў 2009 год — 17 жыхароў 2012 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў 2019 год — 22 жыхары
Спіс вуліц Дачны завулак Палявая вуліца Пасечная вуліца Цэнтральная вуліца
Славутасці
Курганны могільнік (X—XIII стст.) за 0,2 км на паўночны захад ад вёскі, 100 м ад дарогі на Наваполле, каля могілак.
Вядомыя асобы Аляксандр Здановіч (1805—1868) — гісторык, педагог, мемуарыст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі