Це́рабуты. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́рабуты (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.
Гісторыя У ваколіцах вёскі месціцца некалькі археалагічных помнікаў — гарадзішча (мясцовая назва — Гарадок) і два курганныя могільнікі (мясцовыя назвы — Французскія магілы і Курганне).
У XVIII стагоддзі Церабуты ўваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносіліся да маёнтка Цэль.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Церабуты ўвайшлі ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1888 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у тым жа годзе ўзведзены школьны будынак. У 1897 годзе ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе была вёска і аднайменны маёнтак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1800 год — 4 двары, 19 жыхароў 1897 год — 6 двароў, 62 жыхары 1908 год — 136 двароў, 974 жыхары; маёнтак, 11 жыхароў 1960 год — 91 жыхар 2007 год — 28 жыхароў 2010 год — 14 гаспадарак, 23 жыхары 2012 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў 2019 год — 10 жыхароў
Славутасці Археалагічныя помнікі (гарадзішча і 2 могільнікі)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна