Рэйманд Брайнін (; ,  — , ) — амерыканскі жывапісец, скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Мендэля Брайніна і Этэль Дукарэвіч. Вучыўся ў Віцебску ў школе мастака Ю. М. Пэна. З 1922 жыў у ЗША — у Чыкага і Нью-Ёрку. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце Чыкага (з 1925). Пісаў містычныя гарадскія пейзажы, алегарычныя карціны, партрэты; ствараў скульптуры. Выканаў больш за дзясятак сцянных роспісаў для грамадскіх будынкаў у Чыкага і гарадах штата Ілінойс. Стварыў касцюмы і дэкарацыі да балета «Падводная плынь» ()Undertow для Амерыканскага тэатра балета (1945).

З 1938 на працягу 18 гадоў яго творчасць прадстаўляла прэстыжная нью-ёркская галерэя Downtown, дзе ён меў некалькі персанальных выстаў (1939, 1943).

У гады Другой сусветнай вайны сустракаўся з Маркам Шагалам, сваім земляком, калі той знаходзіўся ў ЗША, дапамагаў яму зладзіць выстаўку ў Чыкага.

Выкладаў ва ўласнай мастацкай школе ў Чыкага, ва ўніверсітэтах Паўднёвага Ілінойса і Мінесоты, у Мастацкай студэнцкай лізе і Нацыянальнай акадэміі дызайну ў Нью-Ёрку.

Атрымаў узнагароды: Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку (1942), Мастацкага інстытута Чыкага (1942), прэмію «Мастацтва: ЗША» (1958) і інш. Член Нацыянальнай акадэміі дызайну (1967).

Прадстаўлены ў больш чым 30 музеях ЗША, у тым ліку ў Метраполітэн, Музеі сучаснага мастацтва і Бруклінскім музеі ў Нью-Ёрку, Музеі Хіршхорн у Вашынгтоне, Музеі прыгожых мастацтваў у Бостане.

Спасылкі