У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Існа (горад у Егіпце) .

І́сна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Пскоўскай вобласцю. Знаходзіцца за 42 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 6 км на паўночны захад ад вёскі Маісеева, у басейне ракі Свіна.

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. Праз возера цячэ рака Чарнец.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці