Ма́сліцкае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёскі Масліцы, у басейне ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,31 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя, на поўдні пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. На паўднёвым захадзе ўпадае ручай, на паўночным усходзе злучана ручаём з Давыдзінскім возерам.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна