Атрэпкі — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Шаўрова, у басейне ракі Аўсянка.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
Схілы катлавіны невыразныя, возера акружана забалочаным лесам. З возера пачынаецца рака Салонаўка.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна