Паўвечназялёныя лясы даліны Брахмапутры - экарэгіён у Індыі, Кітаі і невялікай часткі поўдня Бутана.
Апісанне
Экарэгіён займае плошчу 56700 квадратных кіламетраў і ахоплівае раўніны вярхоўяў ракі Брахмапутра, у асноўным размяшчаючыся ў межах індыйскага штата Асам, з невялікімі ўчасткамі ў штатах Аруначал-Прадэш і Нагаленд, а таксама на поўдні Бутана. Даліна размешчана паміж Гімалаямі на поўначы і гарамі Лушаі на поўдні. Калі рака разліваецца ў перыяд мусонаў з чэрвеня па верасень, яна прыносіць да 300 см вады на раўніну, ствараючы багатыя ўрадлівыя глебы, якія выкарыстоўваюцца для земляробства на працягу тысяч гадоў. Іншымі важнымі рэкамі рэгіёну з'яўляюцца Манас і Субансіры.
Флора
Экстэнсіўная гаспадарка прывяла да таго, што першапачатковая флора паўвечназялёных лясоў у цяперашні час існуе толькі на невялікіх участках. Яна ўключае віды родаў , і сямейства сярод такіх лісцвеных дрэў, як , , , відаў роду з падлескам з відаў родаў , , , і . З відаў, якія культывіруюць, можна назваць і віды сямействаў , , і з такімі відамі сямейства , як і .
Фаўна
Нягледзячы на шматвяковае чалавечае ўмяшанне, лясы і лугі ўздоўж ракі застаюцца месцам рассялення розных дзікіх жывёл, у лік якіх уваходзяць , , , , , , ). Таксама тут насяляе самая вялікая ў Індыі папуляцыя самая вялікая ў свеце . Большасць з гэтых млекакормячых знаходзяцца пад пагрозай страты асяроддзя пражывання або з'яўляюцца знікаючымі відамі. Брахмапутра з'яўляецца натуральным бар'ерам на шляху міграцыі дзікіх жывёл; многія віды, такія як , і , жывуць толькі на адным баку ракі.
Эндэмікамі даліны з'яўляюцца і , якія насяляюць у стэпах на берагах ракі.
Даліна з'яўляецца домам для 370 відаў птушак, з якіх два — і — з'яўляюцца эндэмікамі, а адзін — — сустракаецца вельмі рэдка.
Ахова прыроды
Гэты раён быў густанаселены на працягу многіх стагоддзяў, таму вялікая частка даліны выкарыстоўвалася і да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, але некаторыя ўчасткі натуральнага асяроддзя пражывання яшчэ існуюць, у асноўным у нацыянальных парках, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца , Дзібру-Саікхова і .
Катэгорыя: Рака Брахмапутра Катэгорыя: Экарэгіёны Кітая Катэгорыя: Экарэгіёны Індыі Катэгорыя: Экарэгіёны Бутана Катэгорыя: Экарэгіёны Катэгорыя: Лясныя экарэгіёны