Вялі́кая Малі́наўка (, ; да 1920-х гг. — Юзафова або Юзафоў) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Фальварак Юзафоў або Юзэфаў вядомы прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі ўваходзіў у склад дамена Шацк уласнасці Аскеркаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага. Ад Шацкай былі аддзелены розныя фальваркі і вёскі, Юзафоў з вёскай Леановічы (30 дымоў) на аддзелены карысць Качноўскіх і Камінскіх, пазней як падарунак перайшлі Абранпальскім.
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам Юзафова быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Эмануіл Людвігавіч Абранпальскі, было 1262 дзесяціны зямлі, піваварны завод з гадавым прыбыткам 100 рублёў, гаспадарку вёў уладальнік. У 1913 годзе землеўладальнікам па-ранейшаму быў Эмануіл Абранпальскі, было 1122 дзесяціны.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны пасёлак Малінаўка і калгас імя Чарвякова, пасля рэпрэсій супраць Аляксандра Чарвякова і яго самазабойства меў назву «Энергія».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Насельніцтва
1908 год — 1 двор, 38 жыхароў 1917 год — 1 двор, 93 жыхары, усе беларусы 1970 год — 154 жыхары 1999 год — 54 жыхары 2009 год — 32 жыхары 2019 год — 20 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі