Кінавар (, ) — мінерал класа сульфідаў, сульфід ртуці, HgS.
Мае 86,2 % ртуці. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя або ромбаэдрычныя. Агрэгаты тонказярністыя, шчыльныя ці зямлістыя. Колер чырвоны да карычнева-чырвонага. Бляск алмазны ў чыстым мінерале або зямлісты, цьмяны (з прымесямі). Паўпразрысты. Цвёрдасць 2,5. Шчыльнасць 8—8,2 г/см³.
Кінавар — мінерал гідратэрмальнага паходжання. Пашыраны ў выглядзе ўкрапін і жыл паблізу маладых вулканічных парод і гарачых крыніц. Трапляецца ў асацыяцыі з пірытам, марказітам, стыбнітам, сульфідам медзі ў жыльных пародах.
Буйныя радовішчы кінавары ёсць на Украіне, у Іспаніі.
Кінавар з’яўляецца асноўнай рудою ртуці, а таксама сыравінаю для вырабу мастацкіх фарбаў.
Крыніцы
Літаратура Кінавар // С. 262.
Спасылкі
Катэгорыя:Мінералы паводле алфавіта Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы ртуці Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:Руды