Мікала́й Васі́левіч Го́йшык (Коля Гойшык) (, в. Воля, — ) — юны герой, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія З восені 1941 — партызанскі сувязны. У лютым 1943 Мікалай разам з сям’ёй пайшоў у партызанскі атрад, стаў падрыўніком партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў, 6 паравозаў, дзясяткі вагонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка. 18 лютага 1944 года Коля з групай таварышаў здзейсніў дыверсію на чыгунцы Пінск — Лунінец, у выніку чаго быў знішчаны паравоз і 7 вагонаў з жывой сілай праціўніка, забіта і паранена 125 нямецкіх салдат і афіцэраў.
24 красавіка 1944, выконваючы баявое заданне, Мікалай падышоў да чыгункі Брэст — Масква і ўбачыў эшалон праціўніка, які ідзе на ўсход з танкамі. Цягнік набліжаўся. Магчымасці замініраваць чыгуначнае палатно не было, паколькі яно ўзмоцнена ахоўвалася. Тады Коля кінуўся пад цягнік, падарваўшы на сабе сумку з дзесяццю кілаграмамі толу. У выніку выбуху быў знішчаны паравоз і 16 вагонаў з тэхнікай ворага, забіта каля двухсот гітлераўцаў. Чыгунка была выведзена са строю на 17 гадзін.
З данясення партызанскага атрада: «М. Гойшык загінуў 25 красавіка 1944 пры выкананні баявога задання, падарваўшы фашысцкі эшалон».
Узнагароды Гойшык М. В. узнагароджаны (пасмяротна) медалём «Партызану Айчыннай вайны 1-й ступені», ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Святога князя Аляксандра Неўскага 1-й ступені.
Памяць У в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна ўзведзены помнік Мікалаю Гойшыку. Бюст героя ўстаноўлены ў Заводскім раёне Мінска.
Імем героя названы вуліца ў Івацэвічах, Яглевіцкая сярэдняя школа, піянерскія атрады па ўсёй Беларусі. У Івацэвічах працуе Музей юнага героя-партызана Колі Гойшыка.
У літаратуры Віктар Шымук напісаў нарыс «Коля Гойшык». Яму прысвечана паэма «Каля Броннай гары» таго ж аўтараКаля Броннай гары .
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006.
Спасылкі 23 апреля исполняется 65 лет подвигу комсомольца Николая Гойшика
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны