Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. у Чарнігаўскай вобласці, УССР) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2015—2019), кандыдат ваенных навук.
Біяграфія У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 з адзнакай і залатым медалём скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі БеларусіУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2008 № 472 «Аб прызначэнні С. В. Зася Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь».
З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета БяспекіУказ Прэзідэнта № 295 ад 1 ліпеня 2015 года «Аб прызначэнні выконваючым абавязкі».
З 4 лістапада 2015 да 31 снежня 2019 года працаваў дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі.
У лістападзе 2019 г. на саміце лідараў дзяржаў-членаў АДКБ было прянта рашэнне, што з 1 студзеня 2020 г. прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, будзе выконваць абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі.
З 1 студзеня 2020 года Рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прызначаны на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі тэрмінам на тры гадыВновь назначенный Генеральный секретарь ОДКБ Станислав Зась приступил к работе.
Узнагароды ордэн Айчыны III ступені, медаль «За бездакорную службу» III ступені, медаль «За бездакорную службу» II ступені (2002), медаль «За бездакорную службу» I ступені (2008).
Спасылкі Белта. Зась назначаны дзяржсакратаром Савета Бяспекі Беларусі Наша Ніва. Дзяржсакратаром Рады бяспекі стаў Станіслаў Зась: пяць фактаў
Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь)