Козыраўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі г. Мінска, якія знаходзяцца ў гістарычным раёне Козырава і сучасным мікрараёне Мінск-Свет паміж вуліцамі Брацкай, Германаўскай, Н. Тэслы, былым Фізкультурным завулкам і вуліцай Фізкультурнай, недалёк ад чыгуначнай станцыі Мінск-Паўднёвы. Плошча складае 5,03 гаКозыревское кладбище // Сайт «Мои корни», год заснавання: 1917Козыревское кладбище // Сайт «Ritorg.by». Падзелены на 3 сектары.
Цікавыя факты На Козыраўскіх могілках ёсць пахаванні савецкіх салдат, якія загінулі ў 1944 годзе, а паводле неправеранай інфармацыі ад мясцовых жыхароў падчас нямецкай акупацыі там пахавалі і некаторых ваеннапалонных чырвонаармейцаўКозыревское кладбище // Сайт «RIPservice.by»На Козыревском кладбище собираются раскопать братскую могилу // «Комсомольская правда в Беларуси» 6.06.2006.. У пярэдняй частцы сектара 3 ля праходу ўздоўж Фізкультурнага завулка знаходзіцца больш за 10 пахаванняў тых, хто загінуў ці памёр у 1942-47 гг., а таксама асобныя пахаванні тых, хто загінуў у 1922 г . і 1950 г. Таксама, у сектары 3 пахаваны браты Сенько, савецкія падпольшчыкі. У сектары 2 побач з праходам уздоўж вул. Фізкультурнай знаходзіцца магіла Івана Астраўлянчыка з вершаванай эпітафіяй на беларускай мове . 25 чэрвеня 2007 г. на старонцы Vadim_I_Z у Livejournal карыстальнік пад нікам «Іранічны назіральнік» заявіў, што ў сувязі з планамі будаўніцтва комплекса «Мінск-Сіці» ў 2009 г. будуць ліквідаваны не толькі аэрадром і авіярэмонтны завод, але і Козыраўскія могілкіКозыревское кладбище будут сносить! // Старонка Vadim_I_Z, сайт «Livejournal». Але ніякай ліквідацыі так і не адбылося. 28 лістапада 2008 г. на старонцы Minsk1067 Livejournal інфармацыя была аправергнута карыстальнікам Vadim_I_Z спасылкай на словы дырэктара Спецкамбіната камунальна-пабытовага абслугоўвання М. П. Ракевіча, што згодна закону аб пахаванні могілкі могуць быць ліквідаваны толькі праз 100 год пасля апошняга пахавання, пры гэтым на іх месцы магчыма толькі арганізацыя паркавай зоныКозыревское кладбище, кажется, всё-таки не будут сносить // Старонка «Минск История и современность» сайт «Livejournal». На тэрыторыі могілак, паводле звестак протаіерэя П. Баянкова, у абмежаваны дасавецкі час дзейнічала Свята-Нікольская царква , але гісторык Л. Маракоў, дзед якога быў старастай гэтай царквы, сцвярджаў, што царква знаходзілася ў раёне вуліцы ВелікаморскайЛ.В, Моряков КОЗЫРЕВСКАЯ ЦЕРКОВЬ // Портал «Самиздат». На тэрыторыі могілак шматлікія пахаванні, асабліва ў сектарах 1-2 знаходзяцца пад жалезнымі крыжамі, якіх значна больш, чым помнікаў. На люты 2017 г. многія пахаванні былі пазначаны адміністрацыяй могілак, як недагледжаныяКозыраўскія могілкі. Царства жалезных крыжоў // Блог Андрэя Берастоўскага.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Іван Мікалаевіч, Канстанцін Іванавіч і Уладзіслаў Іванавіч Сянько — удзельнікі мінскага падполля. Таццяна Іванаўна Сцёпіна (1935—2022) — беларускі мастацтвазнаўца, музейны работнік. Мікалай Лукіч Тарасікаў — беларускі жывапісец і графік.
Спасылкі
Прогулка по Козыреву, часть 1 Козыревское кладбище // Библиотека Минчанина Козыраўскія могілкі // Сайт «Некропалі Беларусі» Козыраўскія могілкі на Wikimapia Козыраўскія могілкі. Царства жалезных крыжоў // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаздымкі 2017 г.) А. Берастоўскі, У. Валожынскі Козыраўскія могілкі // Минск старый и новый
Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:1917 год у Мінску Катэгорыя:Козырава