Се́лаўшчына (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за б км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва Яшчэ на польскай карце 1933 г. назва фігуруе як Сейлаўшчына.
У гэтым рэгіёне (Моўчадзь) фіксавалася прозвішча Сейлаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-B8JL?cat=2356543&lang=pl&i=816. Ёсць латышскае Seilahttps://uzvardi.lv/surname/628517.
Гісторыя Вядома ў XVIII ст. як маёнтак Сейлаўшчына ў Берасцейскім ваяводстве, які ротмістр Пётра Сербіеўскі завяшчаў кляштару картэзіянцаў у Бярозе.
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года пад назвай Селаўшчызна ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам і сядзібай той жа назвы, а таксама з вёскай, у якой дзейнічаў хлебазапасны магазін, і аколіцай Лазова. У 1905 годзе чыгуначная будка Селаўшчына з 4 жыхарамі адносілася да Бярозаўскай воласці.
Найноўшы час З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1964 года ў Бярозаўскім сельсавеце (цэнтр — г. Бяроза). Паводле перапісу 1970 года мелася ферма, вёска Лазова ў саўгасе «Прамень».
21 мая 1984 года да Селаўшчыны далучана вёска ЛазоваРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 32 двары, 214 жыхароў, у выселку — 1 двор, 5 жыхароў, у сядзібе — 2 двары, 34 жыхары, у вёсцы Лазова — 8 двароў, 52 жыхары, у аколіцы Лазова — 17 двароў, 106 жыхароў. XX стагоддзе: 1940 — 54 двары, 295 жыхароў, у вёсцы Лазова — 42 двары, 182 жыхары. 1959 — 75 гаспадарак, 249 жыхароў, у вёсцы Лазова — 30 гаспадарак, 103 жыхары. 1970 — 314 жыхароў, у вёсцы Лазова — 122 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 85 двароў, 158 жыхароў.
Вядомыя асобы Юрый Уладзіміравіч Васілевіч (нар. 1950) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічнай акустыкі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна