Вісняві́чы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 29 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва Фіксаваліся ваўкавыскія прозвішчы Вісневіч, Віснеўскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G98N-HLVY?i=1045&cat=2323279https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G98N-HT6S?i=993&cat=2323279
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 11 будынкаў, з 5 лютага 1932 года ў Малецкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінула 4 жыхары, на фронце — 9 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч».
Планіроўка Планіровачна складаецца з кароткай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з усходу на захад.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 12 двароў, 95 жыхароў. XX стагоддзе: 1924 — 38 жыхароў. 1970 — 83 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 11 двароў, 15 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна