Бухалі́. Сустракаецца таксама варыянт Буха́лi (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Узгадваецца ў 1856 годзе як в. Бухалы ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Памешчыкам Васілеўскім у вёсцы належалі 11 душ. Паводле перапісу 1897 года — вёска Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Каля вёскі знаходзіліся аднайменныя маёнткі ва ўладанні Адама Барысаўскага (1 двор, 6 жыхароў), Леакадзіі Барысаўскай (1 двор, 9 жыхароў), Антона Андронаўскага (1 двор, 11 жыхароў) і Уладзіміра Фядота (2 двары, 7 жыхароў).
У 1905 годзе — вёска, маёнтак, аколіца. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і са жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Сялянскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 5 лютага 1932 года ў Малесцкай гміне.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За гады вайны расстраляны 1 жыхар вёскі ў г. Бяроза. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне.
У 2002 годзе ўваходзіла ў саўгас імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 4 двары і 20 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 75 жыхароў, у маёнтку — 4 жыхары, у аколіцы — 10 жыхароў. 1970 — 27 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 2 двары, 3 жыхары.
Вядомыя асобы Аляксей Аляксандравіч Цабрук (1924—2005) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна