Бярновічы герба ўласнага «Бярновіч» — вялікалітоўскія ваенныя і дзяржаўныя дзеячы. Валодалі маёнткамі ў Менскім і Новагародскім ваяводствах. Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560 года.
Найбольш вядомыя Ян — заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1683 як маёр войска ВКЛ. Стольнік вендэнскі. Юрый Вільгельм — стольнік вендэнскі з 1701 г., у 1704—07 на вайсковай службе. Міхал (24.9.1734 — пасля 1802) — староста крэўскі (1764), суддзя земскі новагародскі (1783), слуцкі падкаморы (1792) і павятовы маршалак (1795—1802). Заснаваў у сваім маёнтку Бабоўня мястэчка. Сэрвацы Станіслаў Антон (14.5.1784 — каля 1835) — старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—11).
Літаратура