Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Храм пабудаваны ў 1720 г. з дрэва ў цэнтры вёскі, перабудаваны ў 1891 г. Перад царквой пастаўлена трох’ярусная зрубна-каркасная званіца, накрытая чатырохгранным гонтавым шатром.

Архітэктура

Помнік народнага драўлянога дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, які над апсідным трохсценкам пераходзіць у вальмавы. Над галоўным фасадам у дах урэзана чацверыковая званічка з цыбулепадобнай галоўкай, што надае форме фасаднага франтона трапецападобны выгляд. Над апсідай макаўка на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер Абраз 18 — 19 ст. «Маці Божая Замілаванне».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Востраў (Пінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:1720 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі