Свята-Успенская царква, Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы - праваслаўны храм у в. Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. (да 1864) з дрэва. Да 1990-х гг. выкарыстоўвалася пад клуб. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю Трохзрубны храм на падмурку. Прытвор выцягнуты па папярочнай восі, па тарцах завершаны трохвугольнымі франтонамі з разным дэкорам. Франтон выкарастаны ў аздабленні двухсхільнага казырка над ганкам галоўнага ўвахода і пяціграннай апсідай. Асноўны кубападобны аб'ём быў трактаваны ў 2 ярусы, завершаныя шматгранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай у завяршэнні. Шатровае завяршэнне з макаўкай мела надбудаваная над прытворам званіца. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі фігурнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Вязынь Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі